Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 снежня 2021, 09:15

Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім пісьменніка, кіраўніка Расійскага дзіцячага фонду Альберта Ліханава

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім пісьменніка, старшыні Расійскага дзіцячага фонду, прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў Альберта Ліханава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю вядомага пісьменніка і грамадскага дзеяча Альберта Анатольевіча Ліханава, - гаворыцца ў спачуванні. - Пайшоў таленавіты вучоны і педагог, унікальны літаратар і неабыякавы чалавек, які ўсё сваё жыццё прысвяціў асвеце, дабрачыннасці і абароне дзяцінства".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Альберт Ліханаў быў шчырым сябрам Беларусі, унёс неацэнны ўклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Расіі.

"Светлая памяць аб ім заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі