ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2020, 19:43

Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Галіны Талкачовай

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Галіны Талкачовай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Галіна Сямёнаўна была цудоўнай актрысай, творчасцю якой ганарыцца наша краіна. Яна пражыла яркае і насычанае жыццё, дасягнула прафесійных вышынь. Створаныя ёю на тэатральных падмостках бліскучыя і незабыўныя ролі нязменна ўражвалі публіку, абуджалі самыя светлыя і добрыя пачуцці, - гаворыцца ў спачуванні. - Памяць аб гэтым шчырым і абаяльным чалавеку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі