Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2021, 19:38

Лукашэнка выказаў спачуванні расіянам у сувязі з авіякатастрофай у Камчацкім краі

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з авіякатастрофай у Камчацкім краі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі трагічнае паведамленне аб гэтай авіякатастрофе, якая забрала жыцці пасажыраў і членаў экіпажа паветранага судна.

"Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста накіроўваю словы суперажывання і падтрымкі ўсім расіянам. Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, жадаю іх сем'ям мужнасці і стойкасці ў гэты нялёгкі час", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі