Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 красавіка 2021, 12:24

Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Туркменістана ў сувязі са смерцю яго бацькі

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву ў сувязі са смерцю яго бацькі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім смуткам даведаўся пра смерць вашага бацькі, Мялікгулы Бердымухамедавіча Бердымухамедава, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Адыход з жыцця блізкага чалавека - вялікае гора і незаменная страта, якія пакідаюць у душы незагойную рану".

"У гэту цяжкую гадзіну жадаю вам, паважаны Гурбангулы Мялікгулыевіч, мужнасці і прашу прыняць мае шчырыя словы спагады і падтрымкі вашай сям'і", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі