ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 кастрычніка 2022, 17:21

Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана ў сувязі з гібеллю людзей пры тэракце ў Шыразе

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Ібрагіму Раісі ў сувязі з гібеллю людзей у выніку тэракта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З жахам і болем даведаўся пра тэрарыстычны акт у маўзалеі Шах-Чэрах у горадзе Шыраз. Беларусь рашуча асуджае злачынствы, якія прыводзяць да гібелі ні ў чым не вінаватых людзей і пагражаюць мірнаму жыццю краіны", - гаворыцца ў спачуванні.

У гэты змрочны для Ірана час Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама словы падтрымкі Прэзідэнту Ірана і ўсяму народу гэтай краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі