Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2019, 19:59

Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана ў сувязі з ахвярамі тэрарыстычнага нападзення баевікоў

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані ў сувязі з ахвярамі ў выніку тэрарыстычнага нападзення баевікоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пачуццё глыбокага смутку выклікала ў Беларусі паведамленне аб шматлікіх ахвярах у выніку тэрарыстычнага нападзення баевікоў у правінцыі Сістан і Белуджыстан, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта трагедыя - агульны боль не толькі для народа Ірана, але і для ўсяго цывілізаванага чалавецтва. Яна яшчэ раз пацвярджае неабходнасць паслядоўнай і бескампраміснай барацьбы з тэрарызмам".

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Ірана, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі