Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2019, 17:48

Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту і народу Ірака ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні парома

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху, родным і блізкім загінулых у выніку крушэння пасажырскага парома "Аль-Джазіра" на рацэ Тыгр у горадзе Мосул. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трагічныя навіны аб крушэнні пасажырскага парома "Аль-Джазіра" з вялікай колькасцю чалавечых ахвяр, асабліва сярод жанчын і дзяцей, з глыбокім болем і шкадаваннем успрыняты ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі