Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 снежня 2021, 19:58

Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Філіпін у сувязі з ахвярамі трапічнага цыклону

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыга Дутэртэ ў сувязі з ахвярамі цыклону. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам і ўсім жыхарам Філіпін у сувязі з трагічнымі наступствамі трапічнага цыклону "Раі", які стаў прычынай значных разбурэнняў і гібелі вялікай колькасці людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі Прэзідэнту Філіпін, родным і блізкім загінулых, а таксама ўсім пацярпелым ад удару стыхіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі