ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 студзеня 2021, 18:16

Лукашэнка выказаў спачуванні народу Беларусі ў сувязі са смерцю мітрапаліта Філарэта

Фота з архіва
Фота з архіва

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народу Беларусі ў сувязі са смерцю мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мітрапаліт Філарэт быў чалавекам глыбокай веры і мудрасці. "Нам пашанцавала, што большую частку свайго жыцця ён аддаў беларускай зямлі, якую палюбіў усёй душой. Мітрапаліта Філарэта нездарма называлі эталонам маралі і сумленнем нацыі. Яго архіпастырскае служэнне ў Беларусі супала з эпохай станаўлення незалежнай дзяржавы. Дзякуючы падтрымцы і айцоўскім парадам Уладыкі мы разам пабудавалі моцную суверэнную краіну, дзе ўсе жывуць у міры, згодзе і няма месца рэлігійнай варожасці. Наша шматгадовая дружба і вялікая ўзаемная павага сталі для мяне моцнай духоўнай апорай. Мы страцілі Героя Беларусі, настаўніка і самага шчырага абаронцу, які да апошняй сваёй гадзіны маліўся за дабрабыт гэтай краіны і яе народа", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што светлая памяць пра мітрапаліта Філарэта назаўсёды захаваецца ў сэрцах людзей і летапісе Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі