Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2020, 18:30

Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю кіраўніка Мальтыйскага ордэна

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Вялікаму камандору Мальтыйскага ордэна (Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты) Руй Гансалу ду Вале Пейшоту дэ Вілашу Боашу ў сувязі са смерцю Князя і Вялікага магістра Ордэна Джакама Дала Торэ дэль Тэмпіё дзі Сангінета. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі гэта паведамленне. "У сувязі з гэтай цяжкай стратай ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам, усім членам Ордэна, а таксама родным і блізкім памерлага", - гаворыцца ў спачуванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі