Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 19:56

Лукашэнка: выбары выбарамі, але найпершая задача - сабраць збожжа

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў мясцовым органам улады звярнуць асаблівую ўвагу на ўборачную кампанію. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы агучыў сёння на сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, памочнікамі па абласцях і Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як я часта гавару, выбары выбарамі, 9-га вечарам яны завершацца, і 10-га нам давядзецца займацца той цяжкай, камусьці нецікавай руцінай. Але без яе жыцця не бывае. Яшчэ раз: увага - сялянам. Паглядзіце, каб мы не расслабіліся, асабліва ў гэты тыдзень. Надвор'е стаіць гарачае, трэба скарыстацца і ўбраць асноўную масу збожжавых каласавых. Найпершая задача - сабраць збожжа. Яно добрае, яго страціць нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўся інфраструктура ў рэгіёнах - ад сувязі да транспарту - павінна функцыянаваць без перабояў, асабліва ў перыяд правядзення выбарнай кампаніі. "Трэба зрабіць так, каб усе інфраструктурныя арганізацыі працавалі як гадзіннік. Гэта добрая праверка, гэта як у ваенных на вучэннях", - адзначыў ён.

"Нашы людзі заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у выбарах. Трэба іх папрасіць, каб яны, нягледзячы на летні перыяд (у кожнага ёсць свае клопаты), знайшлі на працягу тыдня магчымасць прыйсці і прагаласаваць. У нас людзі свядомыя і адгукнуцца на нашу просьбу паўдзельчаць у гэтых выбарах", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі