Сцяг Нядзеля, 22 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2025, 11:48

Лукашэнка: выбары Прэзідэнта прайшлі ў Беларусі на высокім арганізацыйным узроўні, без узрушэнняў

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары Прэзідэнта прайшлі ў Беларусі на высокім арганізацыйным узроўні і без узрушэнняў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 студзеня на сустрэчы з дэлегацыяй Панафрыканскага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегацыя Панафрыканскага парламента назірала за тым, як праходзілі ў Беларусі выбары Прэзідэнта. "Думаю, вы заўважылі, што гэта палітычная кампанія не парушыла спакойнага рытму краіны. Выбары прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні і без усялякіх узрушэнняў, як некаторыя на Захадзе чакалі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Спадзяюся, вам удалося ўбачыць нашы магчымасці, пераканацца ў гатоўнасці да дыялогу з вамі".

Прэзідэнт пацікавіўся ў замежных гасцей, якія ў іх уражанні ад наведвання Беларусі і якія ёсць пажаданні і прапановы аб супрацоўніцтве ў канкрэтных галінах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі