Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 13:38

Лукашэнка: выбары прайшлі як свята, але тыя, хто захацеў яго сапсаваць, засвяціліся яшчэ ярчэй

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі як свята, але тыя, хто захацеў яго сапсаваць, засвяціліся яшчэ ярчэй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй за тое, што, нягледзячы на абстаноўку ў свеце, асабліва з эпідэміяй, вы не пабаяліся, як сапраўдны генерал, прыехалі ў Беларусь, каб сваімі вачамі бачыць сітуацыю, асабліва ў гэты электаральны перыяд. Я ведаю ацэнкі вашай місіі і буду вельмі рады пачуць з вашых вуснаў заўвагі, прапановы, калі якія-небудзь былі ў час выбарчай кампаніі. Але вы ж бачылі, што мы хацелі падарыць людзям свята, і яны сапраўды адгукнуліся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што выбары прайшлі пры рэкорднай за ўсю гісторыю яўцы, на ўчасткі галасавання людзі ішлі сем'ямі, разам з дзецьмі. Прычым, на думку кіраўніка дзяржавы, пасля аб'яўлення канчатковых вынікаў яна можа быць яшчэ вышэйшай. "Мяне, шчыра кажучы, прыводзіць у замілаванне, калі з маленькімі дзеткамі прыходзяць. Разумееце, гэта свята. Некаму захацелася сапсаваць гэта свята. Мы іх убачылі - яны засвяціліся яшчэ ярчэй гэтай ноччу. Мы адфіксавалі (вам гэта вядома, як былому разведчыку) званкі з-за мяжы. З Польшчы, Вялікабрытаніі і Чэхіі былі званкі, кіравалі нашымі, прабачце мне, авечкамі: яны не разумеюць, што робяць, і імі пачынаюць ужо кіраваць", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што за мінулыя суткі многім людзям з-за меркаванняў бяспекі было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. "Дакументы былі фальшывыя, а большасць не ведала, навошта яны едуць, - растлумачыў ён. - Але, тым не менш, ноччу хадзілі, спрабавалі хлопцаў з міліцыі атакаваць і ў асобныя моманты атакавалі, але яны дастойна выстаялі і адказалі", - адзначыў Прэзідэнт.

У той жа час кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў. Паводле яго слоў, атрымалі траўмы прыкладна 50 грамадзянскіх і каля 30 праваахоўнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі