Аляксандр Лукашэнка
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары - гэта сур'ёзная рэч, дзе няма месца для "шоу" і "валтузні". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі 26 студзеня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адно з пытанняў кіраўніку дзяржавы датычылася асаблівасцей агітацыйнай кампаніі ў час прэзідэнцкіх выбараў. На што Прэзідэнт заўважыў: "Чаму няма "шоу" і "валтузні"? Я рады. Ведаеце, нам шоу не трэба. Гэта не наша. Выбары - гэта сур'ёзная рэч. Сур'ёзныя рэчы павінны сур'ёзна рабіцца. Чаго хадзіць, гвалтам крычаць, праводзіць мітынгі?"
"Я рады, што па-дзелавому (праходзіць прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Я шчыра хацеў, каб гэта было нармальна", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што беларусы ў 2020 годзе атрымалі "прышчэпку" і зрабілі адпаведныя вывады. "Мы больш гэтага не паўторым", - сказаў Прэзідэнт.-0-