Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 чэрвеня 2020, 09:34

Лукашэнка: выбары будуць вельмі цікавыя, а пасля выбараў будзе яшчэ цікавей

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўку ў Беларусі спрабуюць разладзіць, таму ўлада прымае папераджальныя меры. На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з актывам Мінскай вобласці ў Салігорску. Фрагмент яго выступлення паказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Людзі не разумеюць, што ідзе спакойнае разладжванне абстаноўкі. Калі б мы тады некаторых не працверазілі, сёння ўжо бушаваў бы і Салігорск. Усё пачынаецца паступова, мы гэта ведаем: разладжваецца абстаноўка ўнутры краіны, даводзіцца да шаленства, ідзе наступ на дзеючую ўладу, адбываецца злом улады. Добра, калі нехта прабеларускі садяе ў крэсла, тады нічога ўжо з гэтым майданам. Праз майдан - беспарадкі, валакіта, аж да звароту да замежнай дзяржавы. Вы гэта выключаеце? А я не. Я павінен думаць максімальна, таму што не ведаю, якія дзеянні яны прымуць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што перажывае за краіну і адказвае за спакой у дзяржаве, таму прымаюцца папераджальныя меры.

"Іх ідэалогія - вяртанне да старой Канстытуцыі 1994 года. Дзіўна: перамены, рэформы і раптам 1994 год. Можа, ёсць у гэтай зале той, хто памятае, з чаго мы з вамі пачыналі? Калі ў мяне валяліся пад трыбунай у парламенце дэпутаты, калі я выходзіў выступаць. Калі ішла бойка (ніхто нічога не хацеў рабіць, ніхто нічым не займаўся) паміж новай уладай, якая зараджалася, і старым парламентам. Усё на народ перакінулася: забастоўкі, талоны, - нагадаў кіраўнік дзяржавы. - Вы хочаце туды вярнуцца? Вяртайцеся - без мяне. Але не дазваляйце вяртацца да таго, ад чаго мы з вамі пайшлі".

"Выбары будуць вельмі цікавыя, а пасля выбараў будзе яшчэ цікавей. Гэта я абяцаю", - падагульніў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі