Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 жніўня 2021, 14:57

Лукашэнка: ворагі Беларусі не грэбуюць нічым, але яны пралічыліся

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ворагі Беларусі не грэбуюць нічым, але яны пралічыліся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам сілавых структур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы праціўнікі, калі гаварыць прама, ворагі, не грэбуюць літаральна нічым. Вы лепш за мяне гэта ведаеце. Аднак яны пралічыліся. Людзі ў пагонах засталіся верныя народу і свайму абавязку. Ды і пераважная большасць беларусаў не падтрымала гэты бліцкрыг. Вы, вашы калегі, прадстаўнікі іншых сілавых структур былі той сцяной, аб якую разбіўся мутны паток уяўных дэмакратычных каштоўнасцей, навязваемых нам сілай", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што кожны з узнагароджаных у баявых умовах даказаў сваю адданасць краіне, праявіў сапраўдны патрыятызм, добра разумеючы, што за імі - Радзіма. "Я, можа, крыху пафасна сказаў. Вы гэта адчувалі і рабілі проста таму, што гэта ваша, наша работа. Для таго мы і прызначаны, каб яе прыгожа, эфектыўна і адказна рабіць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праціўнікамі ставілася мэта захапіць Беларусь, якая з'яўляецца ключом да ўсёй постсавецкай прасторы. "Якая не ўстала на калені, не пахіснулася, паводзіць сябе як Брэсцкая крэпасць - яе трэба разбурыць або захапіць. Сродкі ўсе добрыя, аж да тэрарыстычных атак, рытуальных забойстваў, узброенага мяцяжу. Гэта якраз тое, чаму вы процістаялі і процістаіце", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі