Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2020, 16:26

Лукашэнка: вопыт паспяховых гаспадарак трэба распаўсюджваць

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Вопыт паспяховых сельскагаспадарчых вытворчасцей, якія ў складаных сучасных рэаліях паспяхова функцыянуюць, трэба распаўсюджваць. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Смалявіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб ходзе выканання веснавых палявых работ у краіне, развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў Мінскай вобласці, у прыватнасці Смалявіцкім раёне, і перспектывах развіцця групы кампаній ЗАТ "Сервалюкс".

У Смалявіцкім раёне за два месяцы гэтага года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах павялічылася на 4,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Вытворчасць жывёлы і птушкі ўзрасла на 3,2 працэнта, малака - на 10,6 працэнта. Па сярэднім надоі малака ад каровы (1291 кг) раён займае другое месца ў вобласці, уступаючы толькі Нясвіжскаму.

У якасці станоўчага прыкладу эфектыўнай работы прыватнай кампаніі ў аграрным сектары краіны Прэзідэнту паказалі аб'екты "Сервалюкса". Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучаснай тэхналогіяй гадоўлі і ўтрымання буйной рагатай жывёлы на МТФ "Мглё" філіяла "Смалявічы Дэйрыз" ААТ "Смалявічы Бройлер". Гэта сучасная вытворчасць уключае тры кароўнікі і даільна-малочны блок, пабудаваныя ў 2016 годзе за ўласныя сродкі. Кошт склаў больш як $15,5 млн. Усяго тут 1,2 тыс. кароў, сярэдні надой ад якіх складае 1168 кг. Што немалаважна, гатункам "экстра" рэалізавана 99,8 працэнта.

Кіраўнік дзяржавы пабываў і на прадпрыемстве "Юніміт", якое таксама ўваходзіць у склад групы кампаній "Сервалюкс". Тут наладжана вялікая мясаперапрацоўчая вытворчасць. Прэзідэнт цікавіўся, як функцыянуе яна ў такіх складаных умовах.

У час наведвання кіраўніку дзяржавы таксама расказалі аб сялянскай гаспадарцы "Антэй-сад" у Мядзельскім раёне, дзе вырошчваюць ягады, агародніну, садавіну, вырабляюць сухафрукты і натуральныя сокі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, вытворчасць прадуктаў харчавання з'яўляецца перспектыўнай. "Прыклады паспяховага гаспадарання прыватных кампаній трэба распаўсюджваць у краіне", - лічыць ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі