Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2022, 12:07

Лукашэнка: Вялікая Перамога стала неад'емнай часткай беларускай нацыянальнай ідэі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікая Перамога стала неад'емнай часткай беларускай нацыянальнай ідэі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з выпадку 77-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Віншую вас з Днём Вялікай Перамогі. Перамогі, якая захавала беларускую нацыю і прадвызначыла шлях развіцця ўсіх пакаленняў беларусаў, стала неад'емнай часткай агульнай нацыянальнай ідэі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І сёння ля свяшчэннага Вечнага агню мы схіляемся перад нашымі ветэранамі, аддаём даніну памяці тым, хто загінуў, абараняючы наша права жыць. Жыць свабодна на роднай зямлі і ў сваёй дзяржаве".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі памятаюць усіх, хто да апошняга патрона стрымліваў ворага на граніцы, пад Мінскам і Магілёвам, хто быў закатаваны ў засценках гестапа, хто згарэў у Хатыні, Дальве і Трасцянцы.

"Усіх, чыёй крывёй прасякнута кожная пядзя роднай зямлі. Гора і смерць прынеслі свету гітлераўскія каты. Нас, беларусаў, рускіх, украінцаў, яны хацелі сцерці з зямлі. А заадно з намі яўрэяў, цыган, татараў і, на іх думку, іншых "недачалавекаў". Мільёны жыццяў паклала на алтар Перамогі наша вялікая агульная радзіма - Савецкі Саюз. І восемдзясят мінулых гадоў не заглушылі гэты боль. Гонар і слава пераможцам!" - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Памяць загінулых на цырымоніі ля манумента Перамогі ўшанавалі мінутай маўчання.

"Хачу падзякаваць усім тым, хто прыйшоў на гэту свяшчэнную плошчу. Яны там павінны бачыць і ведаць, што мы не забылі, што Беларусь памятае. І пакуль мы прыходзім сюды разам са сваімі дзецьмі, гэта сведчыць аб тым, што Беларусь будзе памятаць заўсёды", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі