Фота Alamy
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікабрытанія і адміністрацыя Джо Байдэна маюць дачыненне да чарговага вітка эскалацыі ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу, паведамляе БЕЛТА.
"Калі ў Стамбуле працэс ішоў да заключэння мірных пагадненняў, туды прыехаў тагачасны прэм'ер-міністр Англіі Джонсан. Гэта публічна было. І забараніў Зяленскаму ісці да міру. Ён падштурхнуў яшчэ раз Зяленскага да вайны. Я добра ведаю, як на Захадзе кухня гэта функцыянуе. Ніколі Джонсан самастойна гэта не зрабіў бы без таго, каб яго не падштурхнула тагачасная адміністрацыя ЗША. Таму абсалютна перакананы ў тым, што да чарговага вітка эскалацыі ва Украіне маюць дачыненне Вялікабрытанія і адміністрацыя Байдэна. Гэта была ўзгодненая пазіцыя амерыканцаў і англічан, якую прыехаў і выказаў Джонсан", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
У інтэрв'ю ён таксама расказаў, што тады пастаянна быў у кантакце з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Мы абменьваліся меркаваннямі наконт гэтага. Больш таго, калі абмяркоўвалі пытанні ў Стамбуле, яны былі пакладзены на паперу. І Пуцін мне перадаў гэтыя дакументы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, той дакумент быў значна больш выгадны для Украіны, чым цяперашняе становішча. "І тады я публічна ўвесь час падштурхоўваў кіраўніцтва Украіны да таго, што трэба заключаць мір, трэба згаджацца. "Не, мы будзем ваяваць да апошняга ўкраінца". Да гэтага і Захад падштурхоўваў Украіну. Ну вось, ваююць да апошняга ўкраінца. Некалькі мільёнаў збеглі з Украіны. І, як вы ў Амерыцы заяўляеце, каля мільёна загінула або скалечана з боку Украіны", - канстатаваў беларускі лідар.-0-