Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 ліпеня 2022, 13:18

Лукашэнка: відаць, наваяўленыя "крыжаносцы" з НАТА забылі пра лёс сваіх папярэднікаў

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пад выглядам узмацнення абароны Еўропы і "абарончых" вучэнняў НАТА фарміруе браніраваны кулак, відавочна ствараемы не для абароны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, у ходзе вучобы ў ваенных ВНУ вы ўважліва вывучалі развіццё ваенна-палітычнай абстаноўкі і добра разумееце, што адбываецца на нашых заходніх граніцах. Пад выглядам узмацнення абароны Еўропы і розных "абарончых" вучэнняў краінамі НАТА фарміруецца браніраваны кулак, відавочна ствараемы не для абароны. Ваенныя гэта бачаць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Відаць, наваяўленыя "крыжаносцы" з Паўночнаатлантычнага альянсу раптам вырашылі, што надыходзіць зручны момант для чарговага "кідка на Усход", забыўшы, чым скончыліся аналагічныя паходы для іх гістарычных папярэднікаў".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што заходнія краіны актыўна вядуць разведку на зямлі і ў паветры, асвойваюць ваенную лагістыку, праводзяць вучэнні, перакідваюць тэхніку і запасы з іншых рэгіёнаў, паралельна павялічваюцца ваенныя бюджэты.

"Сёння нейтральныя Швецыя і Фінляндыя раптам выказалі жаданне тэрмінова далучыцца да НАТА, і кіраўніцтва блока насуперак сваім правілам гатова ў паскораным парадку прыняць іх у альянс. Заўважце, нават не пытаючыся меркавання народаў гэтых краін. На нядаўна праведзеным саміце НАТА заяўлены намеры аб прынцыповым узмацненні сваёй прысутнасці і ўплыву ў Еўропе", - нагадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі