12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская армія нікому не пагражае і з'яўляецца інструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсіі павінна быць здольная яе адбіць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 снежня ў час пасяджэння Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Будзем прымаць і пэўныя папераджальныя дзеянні, каб нашы верагодныя праціўнікі і сапернікі разумелі, што з намі лепш не звязвацца, што з намі трэба жыць дружна. Мы на гэта нацэльваем усю палітыку нашай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што беларуская армія нікому не пагражае і з'яўляецца інструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсіі павінна быць здольная яе адбіць. "У гэтым і заключаецца асноўнае прызначэнне ваеннай арганізацыі дзяржавы", - звярнуў увагу Галоўнакамандуючы.-0-