
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важна не проста абараняць граніцу, але і своечасова бачыць магчымыя пагрозы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 студзеня пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржаўнай граніцы ў 2025 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Традыцыйна ў пачатку года, як гэта ў нас прынята, мы чарговы раз зацвярджаем рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы. Сённяшняе рашэнне - гэта не проста лінія дзяржаўнай граніцы на зямлі, вадзе і ў паветры. Гэта вельмі сур'ёзнае рашэнне па абароне суверэнітэту і абароне нашай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што ў абароне беларускіх рубяжоў у шырокім сэнсе задзейнічаны ўсе сілавыя структуры ад міліцыі да ваенных, паколькі забяспечыць ахову больш як 3,6 тыс. км аднымі пагранічнымі войскамі складана.



"Скажу адкрыта. Нараўне з абаронай дзяржаўнай граніцы з боку пагранічных войскаў найважнейшым пытаннем з'яўляецца тое, каб яны нас своечасова папярэдзілі аб пагрозах. Іншыя ведамствы таксама займаюцца гэтым, але перш за ўсё гэта задача нашых пагранічнікаў - папярэдзіць аб магчымых пагрозах нашай бяспецы. Тады, адмабілізаваўшы ўсе сілы, якія ёсць у краіне (ад міліцыі да арміі, Міністэрства абароны), мы зможам процістаяць праціўніку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-