ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 студзеня 2022, 12:08

Лукашэнка: важна, каб дзеянні і ўчынкі вучоных адпавядалі інтарэсам дзяржавы

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеянні і ўчынкі вучоных павінны адпавядаць інтарэсам дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важную ролю вучоных, якая сёння значна шырэйшая за рамкі навуковых даследаванняў. "Кожны з вас - асоба ў гісторыі. У многім вы фарміруеце светапогляд нацыі. Вельмі важна, каб вашы дзеянні і ўчынкі адпавядалі інтарэсам дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую актуальнасць гэта набывае сёння, калі краіна знаходзіцца на важным гістарычным этапе, які Прэзідэнт назваў лёсавызначальным і нават пераломным. "Мы ўносім змяненні ў Канстытуцыю. Па сутнасці, пішам пасланне будучым пакаленням беларусаў, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Наша мэта - абараніць і захаваць традыцыі, каштоўнасці, гістарычную памяць, умацаваць дзяржаўнасць, стварыць палітычны механізм, здольны выстаяць у крызіснай сітуацыі. Мы павінны помніць, што ўсё гэта робіцца для нашых дзяцей і ўнукаў".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт выказаў пажаданне, каб акадэмікі, члены-карэспандэнты НАН актыўней прымалі ўдзел у публічных дыскусіях на тэму канстытуцыйнага рэфармавання. "Адно імя - акадэмік, член-карэспандэнт - ужо гэта пакланенне перад ім, людзі будуць з задавальненнем не толькі слухаць, а рабіць учынкі так, як вы будзеце іх агітаваць і накіроўваць", - сказаў беларускі лідар. Ён таксама ўказаў Адміністрацыі Прэзідэнта, каб яны больш задзейнічалі патэнцыял айчыннай навукі ў гэтым плане: "Усе гавораць: 2020-ы год... Мы неэфектыўна выкарыстоўвалі навуку, будзем старой мовай гаварыць, у прапагандзе і агітацыі. Вельмі неэфектыўна, наогул амаль не выкарыстоўвалі. А тое, што гаворыць вучоны, - гэта ікона, разумееце. Таму нам трэба ў гэтым плане рабіць пэўны крэн. І для вучонага гэта вельмі важна - калі ён пастаянна перад грамадствам".

Навука павінна служыць на карысць чалавецтву, але перш за ўсё - народу сваёй краіны, упэўнены беларускі лідар. "Вы, як сапраўдныя патрыёты, як людзі з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, гэта цудоўна разумееце. І разумееце, што вашы поспехі з'яўляюцца адным з фактараў нацыянальнай бяспекі Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы ведаеце маё стаўленне да навуковай сферы і вучоных. Я запрасіў вас для таго, каб адкрыта пагаварыць аб пытаннях, што накапіліся, вызначыць перспектывы развіцця айчыннай навукі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі