Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2020, 15:09

Лукашэнка ваенным: зрабіце ўсё магчымае, каб абараніць суверэнітэт і забяспечыць бяспеку дзяржавы

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Першачарговай задачай арміі ў цяперашняй абстаноўцы з'яўляецца абарона Айчыны, падтрыманне стабільнасці і згоды ў грамадстве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучай абстаноўцы задача арміі і сіл спецыяльных аперацый у першую чаргу - абарона Айчыны, падтрыманне стабільнасці і згоды ў грамадстве. Вось мой вам загад, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Зрабіце ўсё магчымае, каб абараніць суверэнітэт і забяспечыць бяспеку нашай дзяржавы. Не павінны мы зноў, як я часта кажу, пайсці пад бізун і надзець лапці. Не павінны нас запрэгчы ў калёсы і сцябаць, каб мы, "вылупіўшы вочы", як у народзе кажуць, скакалі як шалёныя і цягнулі чужы воз".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ваеннаслужачыя, якія прысутнічаюць на сустрэчы, з'яўляюцца дастойнымі прадаўжальнікамі баявых традыцый праслаўленага злучэння. Напрыклад, тых беларускіх дэсантнікаў, якія аднымі з першых былі перакінуты ў Афганістан, калі там пачалася вайна. "Яны не гаварылі і не думалі "гэта не наша вайна", а выконвалі загад, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для нас яны прыклад мужнасці і стойкасці".

"Вы ваенная эліта нашай краіны і павінны адпавядаць крытэрыям гэтай эліты, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Сваё прафесійнае майстэрства не раз вы даказвалі ў ходзе розных трэніровак, спаборніцтваў і вучэнняў. Змагаліся і перамагалі. Перамагалі самыя багатыя краіны ў час вучэнняў або станавіліся ўпоравень, як у Танкавым біятлоне. Але пакуль толькі другое месца, трэба першае".

"Я вельмі хацеў бы як Прэзідэнт, каб і ў далейшым вы заставаліся прыкладам добрасумленнага выканання службовага абавязку, усямерна садзейнічалі ўмацаванню аўтарытэту і прэстыжу Узброеных Сіл", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі