Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2022, 12:55

Лукашэнка ваенным: індывідуальная аптэчка павінна быць не горшая за натаўскую, а нават лепшая

21 кастрычніка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць укамплектаванасці падраздзяленняў якаснымі індывідуальнымі медыцынскімі камплектамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Індывідуальная аптэчка павінна быць не горшая за натаўскую. Не спрашчайцеся, рабіце як лепш. Не дай бог што здарыцца, з-за гэтага загіне чалавек. Таму спрашчацца нельга. Усё павінна быць па-сапраўднаму. Не горш, чым у ворага. Павінна быць лепш. Спрашчацца ні ў якім разе з гэтым нельга", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На палігоне Прэзідэнту прадэманстравалі індывідуальныя медыцынскія камплекты для рознага віду аказання першай дапамогі - як групе пацыентаў, так і індывідуальныя, разлічаныя на аднаго пацярпелага.

Як растлумачылі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны Аляксандр Малюх, у новай версіі медыцынскай укладкі, прызначанай для аказання меддапамогі невялікаму падраздзяленню ваеннаслужачых, прадстаўлена амаль 50 найменняў лекавых сродкаў і медвырабаў, у асноўным беларускай вытворчасці. У індывідуальнай - каля 20. Абодва медыцынскія камплекты можа выкарыстоўваць ваеннаслужачы, які не мае медыцынскай адукацыі, але пры гэтым прайшоў спецыяльную падрыхтоўку. Гэтыя віды ўкладак даюць магчымасць аказваць першую дапамогу практычна пры любых надзвычайных сітуацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі