ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2023, 11:11

Лукашэнка: ваенна-палітычная абстаноўка напружана да мяжы, але гэта толькі вяршыня айсберга

Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенна-палітычная абстаноўка напружана да мяжы, але гэта толькі вяршыня айсберга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы бачыце, ваенна-палітычная абстаноўка напружана да мяжы, але гэта толькі вяршыня айсберга. У аснове ўсіх гарачых канфліктаў ляжыць масіраванае гібрыднае ўздзеянне на ключавыя сферы нашага грамадскага жыцця: эканамічную, інфармацыйную, біялагічную, сацыяльную, гуманітарную і нават духоўную. Наступаюць па ўсіх франтах, і свабоднага месца няма", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сітуацыя цяпер напружана ўсюды: на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі, ва Украіне, неспакойна ў Польшчы і Прыбалтыцы.

"На фоне таго, што адбываецца, мы маем справу з фактам крушэння ўсёй архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, якая фарміравалася дзесяцігоддзямі. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба. Канфлікт на тэрыторыі Украіны - гэта адзін са многіх прыкладаў таго, як заходнія эліты выкідваюць трыльёны долараў на мілітарызацыю і разарэнне дзяржаў", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі