Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2022, 18:00

Лукашэнка ўзнагародзіў Зайца і Ярмошыну ордэнам Айчыны III ступені

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Леанід Заяц і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі (у 1996-2021 гадах) Лідзія Ярмошына ўзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэтай узнагароды Леанід Заяц і Лідзія Ярмошына ўдастоены за шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі