Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 верасня 2020, 10:55

Лукашэнка ўзнагародзіў пасла Кітая ордэнам Пашаны

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу КНР у Беларусі Цуй Цыміну ордэн Пашаны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтай узнагароды пасол удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем.

Сустрэча кіраўніка дзяржавы з Цуй Цымінам адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

"Мы нядаўна з вамі сустракаліся і абмяркоўвалі праблемы беларуска-кітайскіх адносін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння ў нас не сказаць, што радасная падстава для сустрэчы. Калі пасол ад'язджае з краіны, прытым добры пасол, які вельмі шмат зрабіў для таго, каб у нас развіваліся адносіны, і ў патрэбным ключы (так, як мы і планавалі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам), вядома, падстава не самая прыемная".

"Нам застаецца спадзявацца, што пасля вас прыедзе пасол не горшы. Хацелася б, каб лепшы, але наўрад ці лепшы бывае. Вы шмат чаго зрабілі для нашых адносін. І я вам за гэта вельмі ўдзячны", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Цуй Цымін працаваў у Беларусі са студзеня 2014 года. За гэты перыяд беларуска-кітайскае супрацоўніцтва істотна актывізавалася па ўсіх напрамках. Беларускі бок высока ацэньвае асабісты ўклад пасла ў актывізацыю ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі