Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2019, 19:55

Лукашэнка ўзнагародзіў медалём міліцыянера, які выратаваў пенсіянера на пажары

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За выратаванае жыццё" сяржанта міліцыі Антона Сямякіна з Дрыбінскага раёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Як паведамлялася, 8 красавіка 23-гадовы міліцыянер выратаваў пенсіянера з палаючага дома ў вёсцы Белая. Інфармацыя аб пажары паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу Дрыбінскага РАУС каля 6.00. Высвятляць абставіны здарэння адправілі Антона Сямякіна, які жыве ў гэтай вёсцы. Малады чалавек быў на месцы праз пару хвілін. Каля дома стаяў сусед. Ад яго міліцыянер і даведаўся, што ўнутры, хутчэй за ўсё, знаходзіцца гаспадар. Закрыўшы твар курткай, Антон Сямякін увайшоў у дом, знайшоў мужчыну і дапамог яму выбрацца на вуліцу.

Як прызнаўся пазней 70-гадовы ўладальнік дома, у яго сур'ёзныя праблемы з нагамі: з-за хранічнага радыкуліту ён ледзь ходзіць. Пачатак пажару пенсіянер не памятаў. Агонь ахапіў спальню. І калі б не падаспеў на дапамогу сяржант, магла б здарыцца трагедыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі