Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2019, 20:42

Лукашэнка ўзнагародзіў лепшых ігракоў па амплуа "Залатой шайбы"

7 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пасля завяршэння фінальнай сустрэчы XV Каляднага міжнароднага турніру сярод аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі ўручыў узнагароды лепшым ігракам па амплуа рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія прайшла на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" ў прысутнасці многіх вядомых ігракоў і вялікай колькасці гледачоў. Лепшым варатаром прызнаны Мікіта Вольскі ("Грыфоны", Мінск), абаронцам - Ян Філіповіч ("Грыфоны"), нападаючым - Іван Кузьміцкі ("Атлант", Кобрын).

Лепшым бамбардзірам "Залатой шайбы" стаў Мікалай Лукашэнка - 19 ачкоў (10 галоў плюс 9 перадач).

Сёння ў Мінску завяршыліся рэспубліканскія спаборніцтвы "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне А. Пераможцамі сталі ігракі з мінскіх "Грыфонаў". Другое месца заняў "Сокал" з Горак Магілёўскай вобласці, а трэцяе - кобрынскі "Атлант".

Аляксандр Лукашэнка, уручаючы ўзнагароды, цёпла павіншаваў пераможцаў спаборніцтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі