
Фота з архіва
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар сумеснага беларуска-сербскага прадпрыемства "Беларус-Аграпанонка", ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Нові-Садзе (Сербія) Драгалюб Швоня ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны ўказ нумар 125 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэтай узнагароды Драгалюб Швоня ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага, культурнага, гуманітарнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.-0-
Гэтай узнагароды Драгалюб Швоня ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага, культурнага, гуманітарнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.-0-