Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 чэрвеня 2025, 14:43

Лукашэнка ўзгадніў перастаноўку кіруючых кадраў у міністэрствах

Фота з архіва
Фота з архіва
30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня ў час прыняцця кадравых рашэнняў узгадніў назначэнне кіраўнікоў у рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Навумовіч узгоднены на пасаду першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва. Раней ён працаваў намеснікам міністра эканомікі.

На пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзгоднены старшыня Дзяржынскага райвыканкама Максім Лысенка. Уладзімір Далжанкоў, які працуе начальнікам бюджэтна-фінансавага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, стане намеснікам міністра адукацыі і будзе курыраваць пытанні адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці.

Начальнік упраўлення каардынацыі галіновых праектаў інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Юлія Шапкіна ўзгоднена на пасаду намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі. Намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны стане Алег Такун. Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Сяргей Качан, начальнік галоўнага дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў, узгоднены на пасаду намесніка міністра фінансаў. Намеснікам міністра юстыцыі стане Ірына Сцяпура, якая займала пасаду першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення заканадаўства ў сферах эканомікі і экалогіі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі