ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 снежня 2019, 13:20

Лукашэнка ўзгадніў новых намеснікаў у міністэрствы прамысловасці, юстыцыі і прыродных рэсурсаў

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння назначэнні новых намеснікаў міністраў прамысловасці, юстыцыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе БЕЛТА.

На пасаду намесніка міністра юстыцыі ўзгоднена Наталля Філіпава, цяпер у міністэрстве яна начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў шостага склікання Баляслаў Пірштук узгоднены на вакантную пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько пойдзе на павышэнне і стане там першым намеснікам.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне Аксаны Цылько старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці. Пакуль яна намеснік начальніка галоўнага аналітычнага ўпраўлення - начальнік упраўлення аналізу і планавання КДК Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі