Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнні ў кіраўніцтве шэрага ведамстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Святлана Караткевіч зойме пасаду намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Да гэтага часу яна працавала начальнікам упраўлення продажаў і маркетынгу на прадпрыемстве ў Гомелі.
Андрэй Карась узгоднены на пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі. Раней ён узначальваў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр.
Яшчэ адно кадравае рашэнне ў кіраўніцтве Мінлясгаса - Ігар Малашэвіч зойме пасаду намесніка міністра. Для яго гэта павышэнне ў структуры ведамства. Да гэтага часу ў Мінлясгасе ён працаваў начальнікам упраўлення эканомікі і інвестыцый.
Адразу два новыя намеснікі міністра ў Міністэрстве энергетыкі. Гэтыя пасады зоймуць Уладзіслаў Доўгі і Канстанцін Аношанка. Першы да гэтага часу працаваў дырэктарам філіяла "Мінскія кабельныя сеткі" мінскага РУП электраэнергетыкі "Мінскэнерга". Другі быў начальнікам упраўлення стратэгічнага развіцця і знешняга інвестыцыйнага супрацоўніцтва Мінэнерга.
Вадзім Шапялевіч узгоднены на пасаду кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.-0-