Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2020, 13:44

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых рэктараў

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў узгоднена кандыдатура Наталлі Карчэўскай, якая да гэтага часу працавала на пасадзе першага намесніка міністра культуры.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт узначаліць Наталля Лапцева. Да гэтага часу яна працавала ў названай ВНУ на пасадзе дэкана факультэта нямецкай мовы.

Новы рэктар таксама ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Гэта Аляксандр Бахановіч, які да цяперашняга часу займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

"Рабіць выгляд, што ва ўніверсітэтах нічога не адбываецца, напэўна, не наша палітыка, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы ведаем усе праблемы, вы іх ведаеце не горш, чым я".

"Катастрофы там няма, - прадоўжыў ён. - Студэнты заўсёды былі людзьмі буянымі і бурнымі. Мне часта гавораць: "Аляксандр Рыгоравіч, ну што вы ўсё гэта церпіце, з гэтымі студэнтамі? Ды павыганяйце іх". Але тут і асабістае: я ўспамінаю сябе, калі я быў студэнтам. Ведаеце, дэкану гістарычнага факультэта заўсёды было са мной няпроста. Але я ніколі не ваяваў супраць улады".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час вучобы ў ВНУ займаўся і грамадскай дзейнасцю, абараняў інтарэсы студэнцкай моладзі. "З дэканам я заўсёды ваяваў за справядлівасць. Калі хтосьці студэнта пакрыўдзіў... Я быў камсамольскім актывістам, кіраўніком камсамольскага пражэктара, калі вы сутыкаліся з гэтым. Гэта чалавек, які глядзеў за парадкам, за дысцыплінай, як цяпер кажуць, з карупцыяй змагаўся. Вось я за справядлівасць. Мяне толькі ратавала тое, што я заўсёды выдатна вучыўся і актывістам яшчэ быў. Ну як мяне выганіш?"- расказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я так успамінаю і думаю: ну, напэўна, ёсць жа нямала аблудных студэнтаў, - сказаў Прэзідэнт. - Ёсць, у якіх мазгі на месца ўжо не паставіш. Але гэта адзінкі. А за імі цягнуцца і іншыя: ну як, гэта ж няёмка, вось ён тут выйшаў, супраць улады выступіў, і я за ім. Я гэта ўсё ў душы разумею і неяк супакойваў і сілавікоў, і чыноўнікаў. Гавару: трэба пацярпець. Трэба пацярпець, зразумеюць людзі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі