Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2019, 13:49

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў у пяці раёнах

12 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне новых кіраўнікоў у пяці раёнах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу старшынь райвыканкамаў на галоўных напрамках іх дзейнасці - ад сферы сельскай гаспадаркі да выплаты заработных плат на прадпрыемствах. Усе патрабаванні застаюцца нязменнымі, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Трэба дастойна завяршыць уборку ўраджаю, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хацелася б, каб у будучым годзе (а мы пачалі ўжо здаваць экзамен), тыя, хто зарабіў добрыя грошы, атрымалі іх. Трэба, каб зарплата расла, дынаміка тут павінна быць". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта не павінна быць "дармаплата" - грошы павінны быць зароблены.

"Раёны, у якія вы ідзяце, нядрэнныя, там можна працаваць. Людзі вы абсалютна ўсе перспектыўныя. Вельмі хацелася б, каб гэта новае пакаленне, якое вы прадстаўляеце, прыжылося, і мы з узроўню старшыні райвыканкама атрымалі канкурэнцыю на пасадах міністраў, губернатараў, членаў урада. Я як Прэзідэнт не магу спакойна пайсці і жыць, не прывёўшы ва ўладу новае пакаленне", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Анатоль Гапонік пасля работы на аналагічнай пасадзе ў Лельчыцкім раёне зойме пасаду старшыні Буда-Кашалёўскага райвыканкама.

У сваю чаргу Лельчыцкі раён узначаліць Сяргей Касінскі, які з'яўляецца старшынёй Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў.

Ратацыя адбудзецца таксама ў Шчучынскім і Лідскім раёнах. Старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложачнік узгоднены на аналагічную пасаду ў Лідскім раёне. Вызваленую пасаду кіраўніка Шчучынскага раёна зойме першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Садоўскі.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне Андрэя Жайловіча старшынёй Салігорскага райвыканкама. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі