Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2020, 14:02

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новага старшыні Крычаўскага райвыканкама

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння назначэнне Андрэя Седукова старшынёй Крычаўскага райвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер Андрэй Седукоў займае пасаду намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама.

"Што датычыцца Крычаўскага райвыканкама, я ўважліва вывучыў вашу біяграфію. Вы як прафесійны будаўнік разумееце, што такое прамысловыя аб'екты Крычаўскага раёна. Асабліва цэментная галіна - адно з асноўных прадпрыемстваў нашай краіны. У свой час у нас быў дэфіцыт цэменту. Мы выпускалі 4 млн т, і ўвесь час узнікалі пытанні. Цяпер выпускаем больш за 9 млн т, можам і 10 млн т. Пашыраеце магчымасці, я разлічваў, што будзеце працаваць на экспарт. Таму вам давядзецца вельмі сур'ёзна займацца гэтым прадпрыемствам, як і іншымі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што добра ведае Крычаў яшчэ з савецкіх часоў, там яму даводзілася часта бываць па службовых пытаннях. "Горад абнавіўся за апошні час, цікавы горад. Але прамысловасць засталася. Так, мы пабудавалі новыя акуратныя вытворчасці, горадаўтваральныя. Таму вам давядзецца імі займацца, як і іншымі прамысловымі прадпрыемствамі", - дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на сельскую гаспадарку. Паводле яго слоў, Крычаўскі раён - вельмі важны ўсходні рэгіён, і гэтым пытанням трэба ўдзяляць належную ўвагу.

"Мы цяпер здаём экзамен - перадвыбарная кампанія. Таму назначэнне сур'ёзнае. Я ніколі непасрэдна ў перадвыбарную кампанію не назначаў старшынь райвыканкамаў. Вам давядзецца адразу ўвайсці ў курс справы і займацца гэтай перадвыбарнай кампаніяй, здаваць экзамен за сябе і іншых. Улічваючы, што вы сам магілёўскі, мясцовы, думаю, вам не трэба шмат часу, каб увайсці ў курс справы. Трэба проста працаваць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі