Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 сакавіка 2025, 12:05

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасаду намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама (эканоміка, прамысловасць) узгоднена Ксенія Панцюхова. Да гэтага часу яна кіравала Гомельскім аддзяленнем БелГПП.

Генеральны дырэктар Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Сяргей Чарткоў узгоднены старшынёй Магілёўскага гарвыканкама.
Кіраваць Бабруйскім райвыканкамам стане гендырэктар РУП "Купалаўскае" - кіруючая кампанія холдынга" Міхаіл Крыцкі.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Аляксей Шарай узгоднены на пасаду старшыні Крычаўскага райвыканкама, першы намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Багель - на пасаду старшыні Круглянскага райвыканкама.

Дырэктар філіяла "Аўтобусны парк нумар 6" "Гомельаблаўтатранса" Сяргей Янковіч стане кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля. Аляксей Васючэнка, які займаў гэту пасаду, узгоднены кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама.

На павышэнне пайшоў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Сяргей Рубанаў - цяпер ён будзе працаваць на пасадзе кіраўніка адміністрацыі.

Кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска ўзгоднены рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Арцём Шагідзевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі