Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2024, 13:04

Лукашэнка: Узбекістан стаў апорнай кропкай для Беларусі ў Цэнтральнай Азіі

8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Узбекістан стаў апорнай кропкай для Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 лютага на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першую чаргу кіраўнік дзяржавы падзякаваў узбекскаму боку за традыцыйна цёплы прыём дэлегацыі і чулае стаўленне да беларусаў. "Я вельмі цаню гэта. У нас з вамі абсалютна даверлівыя, дружалюбныя адносіны. Напэўна, ужо яшчэ больш даверліва не бывае", - заявіў Прэзідэнт.

"Мы з вялікім інтарэсам назіраем за тымі пераўтварэннямі, якія праходзяць ва Узбекістане. Адзінае, што вам патрэбна, - гэта час. Упушчана ў свой час было нямала. Вам даводзіцца, як вы правільна сказалі, даганяць, даганяць і даганяць, а гэта заўсёды няпроста. Але самае галоўнае, вы ведаеце, куды ісці. Вы развіваецеся ўражальнымі тэмпамі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы як вашы сябры, блізкія браты заўсёды побач, таму што ўзбекскі і беларускі народы - гэта вельмі падобныя людзі, працавітыя, талерантныя. Самыя сапраўдныя працаўнікі. Гэта аснова нашых адносін".

"Таму мы задаволены тым, што наша брацкая рэспубліка - Узбекістан - інтэнсіўна развіваецца. Мы зацікаўлены ў развіцці Узбекістана, таму што ўзялі ў Цэнтральнай Азіі вашу краіну за аснову", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі