Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2019, 09:14

Лукашэнка: узаемадзеянне з Туркменістанам будзе і ў далейшым служыць забеспячэнню міру і бяспекі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Кіруючыся ў знешняй палітыцы гэтым прынцыпам, ваша краіна дэманструе прыклад добрасуседства і паспяховага развіцця супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Падтрымліваючы канструктыўныя міжнародныя ініцыятывы Туркменістана, Беларусь тым самым пацвярджае прыхільнасць да ўмацавання дружалюбных сувязей паміж нашымі народамі".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін будзе і ў далейшым служыць высокай мэце забеспячэння міру, бяспекі і грамадзянскай згоды.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву добрага здароўя і ажыццяўлення задуманага, а жыхарам брацкага Туркменістана - шчасця і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі