Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2021, 20:56

Лукашэнка: узаемадзеянне паміж Мінскам і Ерэванам у розных галінах будзе і далей развівацца на карысць дружбы народаў дзвюх краін

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста павіншаваў партыю "Грамадзянскі дагавор", якую ўзначальвае выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян, з перамогай на пазачарговых парламенцкіх выбарах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы мэтанакіраванасць і адданае служэнне інтарэсам армянскага народа сталі залогам поспеху ў важнейшай для краіны грамадска-палітычнай кампаніі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне паміж Мінскам і Ерэванам у розных галінах будзе і далей развівацца на карысць дружбы і працвітання народаў дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі