ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 21 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 09:12

Лукашэнка: узаемадзеянне Беларусі і ААЭ з'яўляецца прыкладам трывалага міждзяржаўнага партнёрства

Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна з нацыянальным святам - Днём стварэння федэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За 50 гадоў існавання Аб'яднаныя Арабскія Эміраты змаглі дасягнуць істотнага прагрэсу ў розных галінах. З задавальненнем адзначаю, што ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі з'яўляецца прыкладам трывалага і паспяховага міждзяржаўнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да далейшага дынамічнага развіцця і ўмацавання плённага двухбаковага супрацоўніцтва.

Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў віншавальныя пасланні наследнаму прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, віцэ-прэзідэнту і прэм'ер-міністру ААЭ, правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць паглыбіць палітычныя сувязі і рэалізаваць патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі