Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 красавіка 2022, 14:09

Лукашэнка: увялі бязвіз для Літвы і Латвіі, дык яны сваіх людзей у Беларусь не выпускаюць

29 красавіка, Чачэрск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з жыхарамі Чачэрскага раёна выказаўся наконт дзеянняў суседніх краін Еўрасаюза, якія перашкаджаюць выезду сваіх грамадзян у Беларусь па бязвізавым рэжыме на час свят, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкрылі граніцу для іх перад каталіцкім Вялікаднем, і Радаўніца праз некалькі дзён. Няхай людзі прыедуць з Польшчы, Літвы, Латвіі да сваіх родных на магілкі, як гэта заўсёды было. Дазволіў без віз. Дык яны людзей сваіх не выпускаюць у Беларусь. Чаму? Таму што едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма! І каб людзі не гаварылі аб тым, што беларусы нармальна жывуць, яны іх проста не выпускаюць. Вось і ўся дэмакратыя!"

"Дзякуй богу, што ў нас дыктатура, - з доляй іроніі дадаў кіраўнік дзяржавы. - Вы ўсе мяне крытыкавалі: дыктатура, дыктатура. Дык затое парадак ёсць пры гэтай дыктатуры. Не было б дыктатуры, дык хадзілі б галотай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі