Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лістапада 2020, 12:52

Лукашэнка: увесь свет пераканаўся, што Беларусь выбрала правільны шлях барацьбы з COVID-19

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увесь свет пераканаўся, што Беларусь яшчэ ў час першай хвалі пандэміі выбрала правільны шлях барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высокая захваральнасць на каранавірус з'яўляецца вельмі сур'ёзнай праблемай для краіны і для яго як яе кіраўніка, хоць Беларусь ужо сутыкалася з ёй у першую хвалю і напрацавала пэўны вопыт.

Прэзідэнт нават правёў вобразныя паралелі паміж беларускай арміяй людзей у белых халатах і арміяй Савецкага Саюза ў гады Другой сусветнай вайны: калі ў пачатку, у 1941 годзе, было яшчэ мала вопыту, зладжанасці дзеянняў, то да 1945-га ўсё кардынальна змянілася. "Цяпер у нас армія ўжо не тая, што была ў 41-м годзе, ужо ідзе 45-ы год, вайна заканчваецца, армія ў нас магутная, і вы, камандзіры і байцы гэтай арміі, ужо зусім іншыя людзі. У нас ёсць пэўны вопыт. Гэта галоўны вывад барацьбы з кавідам у Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ пры з'яўленні каранавіруса папярэджваў, што вельмі важна ў процідзеянні інфекцыі не дапусціць панікі. "Галоўнае пры лячэнні такіх хворых - гэта псіхіка. Гэта тое, пра што я вам інтуітыўна гаварыў у свой час, калі ў нас пачала развівацца гэта хвароба. Паніка, псіхіка і, як я гаварыў, каронапсіхоз - цяпер ужо ўсе гэты тэрмін засвоілі, - адзначыў Прэзідэнт. - Вы мой пункт гледжання ведаеце, ён не змяніўся з таго часу. Ён умацаваўся, я ў сваіх перакананнях умацаваўся. Некаторыя з вас, якія, будзем гаварыць шчыра, мала верылі ў тое, што я гаварыў, нарэшце зразумелі, што я ў нечым меў рацыю".

Кіраўнік дзяржавы чарговы раз падкрэсліў, што каранавірус даўно перастаў быць толькі медыцынскай праблемай. "Гэта ўжо не проста ваша (урачоў. - Заўвага БЕЛТА) праблема, гэта палітычная ўжо, эканамічная хвароба. Калі трэба адгарадзіцца ад некага - закрываюць граніцу пад выглядам кавіду, калі нехта на некага хоча націснуць палітычна - выкарыстоўваюць кавід", - звярнуў увагу ён.

"Важна, што ўвесь свет пераканаўся, што мы тады прайшлі гэты шлях правільна, - канстатаваў беларускі лідар. - Мы гэты шлях прайшлі дастойна - адзіныя ў свеце".

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што ў курсе тых праблем, якія абмяркоўвае медыцынская супольнасць, у тым ліку ў сваіх прафесійных Telegram-каналах. І некаторыя нібыта непакояцца за дакладнасць статыстыкі па смяротнасці ў краіне. "Не трэба перажываць. Ніхто нікога тут не падманвае, гэта нікому не патрэбна. Некаторыя кажуць: вось, фальсіфікуюць... Але нам гэта навошта? Аб чым гэта сведчыць? З пункту гледжання палітыкі, напэўна, было б лепш, каб нашых гэтых пратэстуноў на месца паставіць (але яны і так бачаць): палова тэсціруемых з плюсам - гэта Мінск", - адзначыў Прэзідэнт.

"Зразумела, мы ж цягаемся па гэтых вуліцах, асабліва па нядзелях, "захоўваючы" сацыяльную дыстанцыю", - іранічна дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Давайце не будзем слухаць тых пісак, якія сёння ў інтэрнэце пачынаюць каціць хвалю. Смяротнасць ніколі не схаваеш. Так, можаш паставіць дыягназ "астма", "пнеўманія" і гэтак далей, але агульная колькасць смяротнасці нікуды не дзенецца. Скончыцца год, уся статыстыка будзе ў наяўнасці, і медыкі дакладна будуць ведаць паказчыкі па смяротнасці. Але тым не менш чаму на гэтым хайпуюць і посцяць у інтэрнэце? Вострая тэма, трэба разварушыць яе, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ніхто нічога не ўтоіць. Мы жывём у такім свеце, што ўтаіць немагчыма, нават вядучыя краіны гэтага зрабіць не змогуць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі