ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2022, 20:15

Лукашэнка ўсклаў кветкі да брацкай магілы загінулых у гады вайны

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа недалёка ад сваёй малой радзімы ўсклаў кветкі да брацкай магілы ў вёсцы Хімы Аршанскага раёна, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя ўсім вядомых знакавых манументаў і мемарыяльных комплексаў, што нагадваюць аб падзеях ваенных гадоў, у Беларусі па ўсёй краіне ёсць і тысячы такіх невялікіх магіл і помнікаў, якія таксама не павінны быць забыты.

У Хімах, недалёка ад малой радзімы кіраўніка дзяржавы, пахаваны 18 жыхароў вёскі, а таксама танкісты, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны не ўстаноўлены.

Прэзідэнт паклаў кветкі і сказаў некалькі слоў, звярнуўся да беларусаў: "У гэты дзень нашы беларусы і не толькі - жыхары постсавецкіх рэспублік - збіраюцца каля знакавых мемарыялаў, абеліскаў, якія вядомы ва ўсім свеце. Такія як Брэсцкая крэпасць, Хатынь і іншыя. Для таго каб ушанаваць масавы гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта правільна. Але асабліва ў Беларусі вялікая колькасць была здзейснена подзвігаў невялікімі групамі савецкіх людзей, проста жыхароў Беларусі. Шмат было адзінкавых подзвігаў, асабліва лётчыкаў, танкістаў. І ўдзячныя жыхары па ўсёй нашай Беларусі ўстанавілі тысячы і тысячы вось такіх вось безыменных і з імёнамі невялікіх груп людзей і адзіночак помнікі. Мы не павінны аб іх забываць. Мы павінны іх утрымліваць у чысціні і парадку. Паколькі яны ствараюць чысціню нашых душ і сэрцаў. У гэты дзень я хачу звярнуцца да беларусаў, каб яны асаблівую ўвагу звярнулі на гэтыя святыя мясціны".

Пасля Аляксандр Лукашэнка пабываў на магіле маці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі