Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2020, 16:17

Лукашэнка: усе рашэнні, якія ўплываюць на лёс Беларусі, павінны прымацца толькі ўнутры краіны

4 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Усе рашэнні, якія ўплываюць на лёс Беларусі, павінны прымацца толькі ўнутры краіны і самім беларускім народам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па абмеркаванні новага складу ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як зрэнку вока мы павінны берагчы нашу незалежнасць і суверэнітэт. Іх эканамічны складнік - зона адказнасці нашага ўрада. У гэтай сферы нельга дапусціць ніякай страты нацыянальных паўнамоцтваў. Усе рашэнні, якія ўплываюць на лёс Беларусі, павінны прымацца толькі ўнутры краіны і намі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў аб многіх істотных дасягненнях краіны за час незалежнасці, значных, прарыўных праектах, такіх, як арганізацыя пад Мінскам высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла, рэалізацыя касмічных праграм, з'яўленне ў краіне ІТ-галіны. У бліжэйшы час у Беларусі будзе запушчаны першы блок атамнай электрастанцыі. "Атрымаем электраэнергію, і не трэба перажываць, што яе няма куды дзяваць будзе - народу аддадзім, - прапанаваў Прэзідэнт. - Знойдзем мы, як знізіць кошт электрастанцыі і тарыфаў на электраэнергію".

"Мы стварылі новую ІТ-галіну. Мы замахнуліся не проста на лічбавізацыю - на штучны інтэлект. Нас ведаюць і паважаюць у свеце. Мы зрабілі гэта і шмат-шмат іншых праектаў. А гавораць, што мы сядзелі на месцы і не займаліся новымі і найноўшымі тэхналогіямі. Можна сказаць: я магу больш. Але калі можаш больш, то пакажы грошы. Дзе ты возьмеш грошы, каб зрабіць больш?" - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка

Відавочны таксама дасягненні ў асваенні касмічнай прасторы. "Хто мог падумаць (у тыя гады, калі Беларусь толькі набыла незалежнасць. - Заўвага БЕЛТА), што гэта збяднелая краіна зможа пранікнуць у космас і стаць у шэраг з 20-30 касмічнымі дзяржавамі? І нас прынялі ў гэты шэраг", - канстатаваў беларускі лідар.

Ён таксама звярнуў увагу на айчынныя распрацоўкі ў галіне ўзбраенняў і ракетабудавання. "Не ўсё было гладка і прыемна, але мы зрабілі гэта. І сёння любы, хто зробіць замах на нашу зямлю, разумее, што ракета гэта залятае ў фортачку. Гэта высокадакладная зброя. Я ні ў якім выпадку нікому не пагражаю. Мы ні на каго не збіраемся нападаць, але маем усё для таго, каб абараніць сваю краіну, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэта адказ тым, хто думае, што мы тут закасцянелі і нічым не займаемся".

Тым не менш ёсць катэгорыя людзей, якія не бачаць або не хочуць бачыць дасягненняў Беларусі. "Яны становяцца ў чаргу, недзе нехта крычыць, дэманструе нешта і гэтак далей. Праўда, на некаторых паглядзелі ў Гродне, дык яны добра ўладкаваліся. "Лукашэнка дрэнны", а самі жывуць у палацах. Нейкая 80-гадовая жанчына крычала. Прыслалі мне фатаграфію: асабняк сына і яе асабняк на адной пляцоўцы. Чаго табе не хапае?", - сказаў Прэзідэнт.

Адно з найважнейшых дасягненняў Беларусі - мір і стабільнасць, аднак некаторыя і пра гэта забываюць. "Адзіная постсавецкая краіна, якая не бачыла гора. Некаторым беларусам здаецца, што гэта недзе далёка Украіну разбурылі, ідзе вайна там, адсеклі частку тэрыторыі. Недзе далёка Малдова, якую падзялілі папалам, - Прыднястроўе і заходняя частка. Забылі, як у Літве ваявалі, з боем адстойваючы незалежнасць і суверэнітэт у савецкія часы пры Гарбачове. Забылі, што сёння яшчэ палае Каўказ, армяне з азербайджанцамі ваююць, не могуць дагаварыцца. Забылі, што Грузія страціла амаль трэць сваёй тэрыторыі - спачатку Абхазію, потым Паўднёвую Асецію. Нарэшце, ніхто не ведае, як мой сябар Рахмон з кулямётам наперавес хадзіў у сталіцу Таджыкістана Душанбэ, каб навесці парадак, колькі загінула там людзей, як з барадачамі змагаліся. Забылі, як былы Прэзідэнт Карымаў у Андыжане падавіў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Усе асуджалі яго, а калі памёр - на каленях стаялі, рыдалі-плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець не хочам - некаторыя. Ну, дык мы нагадаем", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ацэньваючы пройдзены этап, ён прызнаў, што некаторыя вынікі маглі быць і лепшыя. "Час і магчымасці для гэтага былі. Але былі і аб'ектыўныя прычыны, - сказаў ён. - Бяда навалілася з гэтай пандэміяй. Калі б яе не было, мы спакойна жылі б і працавалі". Аляксандр Лукашэнка адказаў на папрокі тых, хто лічыць дзеянні Беларусі па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй няправільнымі. "Нашы беларусы дзякуюць урачам, што мы змагаемся за кожнае жыццё, што ў нас на два парадкі менш смярцей, чым у такіх жа краін і нашых суседзяў. Не, трэба камень у агарод кінуць. А што не так? Што ў нас не так, як у іншых? Што мы не ізалявалі і на каранцін не адправілі беларусаў? Што мы не аб'явілі каменданцкую гадзіну? Дык сёння ўвесь свет пацвярджае, што Лукашэнка меў рацыю", - сказаў Прэзідэнт. Па яго даручэнні чыноўнікі на самым высокім узроўні пастаянна кантралююць развіццё эпідэміялагічнай сітуацыі, прымаюцца меры для захавання жыццяў людзей.

"Мы стварылі сваю краіну, дзе могуць жыць нашы дзеці. Сёння той момант, калі яе трэба адстаяць, абараніць. Вы бачыце, што нас на часткі разрываюць, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Некаторыя думаюць: вось цяпер з неба ўсё зваліцца. Глядзіце, каб у Сірыю не паехалі ваяваць і ў Лівію. І не дай бог за свае кавалкі зямлі давядзецца ваяваць, адстойваючы іх. Хачу звярнуць увагу некаторых беларусаў на гэта. Любыя рашэнні мы павінны прымаць тут, у інтарэсах беларускага народа, і ў нас ёсць усе магчымасці для гэтага".-0-

Лукашэнка: мы стварылі суверэнную дзяржаву, і мы гэту краіну нікому не аддадзімЛукашэнка: мы стварылі суверэнную дзяржаву, і мы гэту краіну нікому не аддадзім
"Нам дасталася краіна. Мы стварылі першую незалежную суверэнную дзяржаву. І мы гэту краіну нікому не аддадзім, каб з яе здзекаваліся, дэстабілізавалі кожны дзень, парвалі на кавалкі і камусьці аддалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі