
Фота з архіва
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе інтэграцыйныя праекты ў банкаўскай сферы з Расіяй павінны быць выгадныя Беларусі. На гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на нарадзе аб праекце закона "Аб змяненні законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час нарады Прэзідэнт у тым ліку пацікавіўся, ці ўсе пытанні інтэграцыйнага парадку дня Саюзнай дзяржавы ў частцы банкаўскай сферы будуць закрыты прыняццем абноўленага Банкаўскага кодэкса.
"Усе гэтыя інтэграцыйныя праекты ў банкаўскай сферы з Расіяй павінны быць нам выгадныя. Гэта наш крытэрый", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-Э-