Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 12:54

Лукашэнка: усе гэтыя размовы, што мы ўпусцілі моладзь, - блізкія да дэмагогіі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошнія падзеі ў Беларусі прымусілі звярнуць увагу на адну з галоўных функцый адукацыйнага працэсу - выхаваўчую. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў: сур'ёзных, катастрафічных праблем у гэтай сферы няма. "Усе гэтыя размовы, што мы ўпусцілі моладзь, - міністр настойвае, што гэта абсалютная дэмагогія. Я так не скажу, але блізка да гэтага. Моладзь ва ўсе часы аднолькавая - бунтарская, часам радыкальная, але ў большасці - канструктыўная. Усё гэта моладзь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, паводле слоў Прэзідэнта, аб'ектыўна мінулы год паказаў, што ёсць перадумовы, якія могуць прывесці да непапраўных наступстваў. "Чым менш застаецца тых, хто быў выхаваны на каштоўнасцях савецкага часу, тым вастрэй мы гэта адчуваем, - перакананы ён. - У нечым мы расплачваемся за рэформы 90-х. У многіх працэсах не апошнюю ролю адыгралі знешнія сілы. Успомніце праграмы Сораса. Мы своечасова згарнулі іх тут, але след застаўся. Свой уклад уносіць і лічбавізацыя - дзеці пайшлі з галавой у інтэрнэт, а там, самі ведаеце, хто і як іх выхоўвае".

"Але цяпер не аб гэтым. Няма мэты шукаць вінаватых. У нас з вамі глабальная задача: знайсці і запоўніць прабелы ў выхаваўчым і адукацыйным працэсе. Шчыра кажучы, дзе мы недапрацавалі. Закасаць рукавы і зрабіць усё, каб нам не страшна было перадаваць краіну тым, хто заўтра выйдзе за парог школы, тэхнікума або ВНУ", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі