Сцяг Пятніца, 13 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2025, 20:54

Лукашэнка ўручыў вымпелы "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" шасці гарадам Беларусі

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў вымпелы "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" шасці гарадам - Кобрыну, Рэчыцы, Слоніму, Сянно, Слаўгараду і Смалявічам. Цырымонія адбылася 6 мая ў час урачыстага сходу, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў вымпелы шасці гарадам Беларусі, якія з'яўляюцца прыкладам подзвігу і ўсенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, перадаўшы іх мясцовым кіраўнікам.

Прэзідэнт адзначыў, што ўручэнне такіх сімвалаў стала яшчэ адной добрай традыцыяй сучаснай Беларусі. Такім чынам у грамадстве падтрымліваецца памяць не толькі аб тых подзвігах, якія шырока вядомы, як, напрыклад, Брэсцкая крэпасць, Мінск, Магілёў, Смаленск, якія змагаліся, бітвы пад Масквой і Сталінградам, на Курскай дузе. Але і памяць аб той ролі, якую адыгралі невялікія гарады. "Яны ваявалі і ўносілі немалую лепту ў гэту Перамогу. Больш за паўмільёна ў руху супраціўлення (як мы іх называем, партызанскіх атрадах) змагаліся ў Беларусі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы шанавалі, шануем і будзем шанаваць вялікі подзвіг нашага народа, каб ніколі больш на нашай зямлі гэта не здарылася. Ну а калі, не дай бог, (здарыцца. - Заўвага БЕЛТА), мы ўсе станем, як яны, Брэсцкай крэпасцю на шляху любога агрэсара".-0-
Вымпел
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі