Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лютага 2018, 13:36

Лукашэнка ўручыў узнагароды і Падзякі Прэзідэнта лепшым гаспадаркам і працаўнікам вёскі

9 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды, Падзякі Прэзідэнта і падарачныя сертыфікаты лепшым гаспадаркам і работнікам аграрнай сферы рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шчыра віншую вас з поспехамі ў дзейнасці. Жадаю не проста паўтарыць іх у наступным сезоне, а значна перасягнуць. І няхай вам спрыяюць умовы надвор'я, праца будзе ў радасць, а зямля будзе шчодрай", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ордэн Айчыны III ступені ўручаны старшыні СВК "Дарапеевічы" Маларыцкага раёна Васілю Юхімуку, дырэктару КСУП "Брылёва" Гомельскага раёна Аркадзю Кобрусеву і трактарысту-машыністу КСУП "Ніва-Барсукі" Кіраўскага раёна Аляксандру Петранкову.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам Пашаны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, генеральны дырэктар СААТ "Камунарка" Іван Данчанка, дырэктар ААТ "Горкілён" Віталь Еўціховіч, вадзіцель РУП "Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі" Віктар Васілевіч.

Шэрагу работнікаў прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" і "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".

Падзяка Прэзідэнта Беларусі за значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, а таксама падарачныя сертыфікаты былі ўручаны працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці і Гродзенскага раёна.

Акрамя таго, Падзякай Прэзідэнта і падарачнымі сертыфікатамі адзначаны заслугі калектываў работнікаў сельгаспрадпрыемстваў. У іх ліку СВК "Ларынаўка" Аршанскага раёна, ААТ "Агра-Калядзічы" Пружанскага раёна, СВК "Свіслач" Гродзенскага раёна, КСУП "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна, ААТ "Гарадзея" Нясвіжскага раёна і ААТ "Рассвет" імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі